Начальнік калоніі “Віцьба-3”, у якой адбывае пакаранне Аляксандр Казулін, Віталь Агнісцікаў заявіў журналістам, што палітык фізічна адчувае сябе нармальна.
Заяву наконт галадоўкі Казулін не падпісваў, хаця па законе мусіць. Агнісцікаў паведаміў, што пакуль не прыняў рашэнне наконт таго, ці адпускаць палітыка на пахаванне жонкі. Але паабяцаў перадаць зняволенаму паперы са спачуваннямі ад грамадзян.
Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ




