Адміністрацыя Усходніх (Маскоўскіх) могілак Мінска адмовіла Аляксандру Казуліну ў выдзяленні месца для пахавання яго жонкі.
Як паведаміў Аляксандр Казулін, ён мае намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з асабістай просьбай аб выдзяленні месца на Маскоўскіх могілках для пахавання Ірыны Казулінай. "Цяпер рыхтуецца мой асабісты зварот і аналагічны зварот да Лукашэнкі ад прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сіл", — сказаў А.Казулін.
Грамадзянская паніхіда будзе праходзіць у Чырвоным касцёле з 20.00 26 лютага да 12.00 27 лютага. У гэты ж дзень адбудзецца пахаванне. //БелаПАН





