Пра гэта сведчаць вынікі апытання на сайце УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Наведнікам сайта было зададзенае пытанне “Ці карыстаецеся вы флікерамі?”. 45,6% адказалі, што не, бо не лічаць флікер карысным, 25,6% носяць увесь час, таму што так больш бяспечна, 12,8% флікеры не носяць, бо не ходзяць у цёмны час сутак, 10,4% прызналіся, што флікер маюць, але часта яго забываюць, а 5,6% рэспандэнтаў сказалі, што плануюць набыць флікер.




