Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў у сераду, 27 лютага, што Мінюст распрацоўвае нарматыўны акт, які будзе рэгуляваць дзейнасць у Беларусі парапсіхолагаў, варажбітак і экстрасэнсаў.
Па словах міністра, "мы не спрабуем забараніць іх дзейнасць, проста сярод іх шмат звычайных ашуканцаў, якія падманваюць людзей".
- Праведзеная нарада, на якой прысутнічалі вядучыя беларускія псіхолагі і псіхіятары. На гэтай нарадзе абмяркоўваўся праект нарматыўнага акту аб парадку дзейнасці парапсіхолагаў і экстрасэнсаў, распавеў кіраўнік Мінюсту Беларусі.




