З гэтага дня пачне дзейнічаць аўтаматызаваная сістэма кіравання лякарска-прафілактычнымі арганізацыямі e-Doctor.
Сістэма дазволіць цалкам аўтаматызаваць лекарска-дыягнастычны працэс.
Так, запіс на прыём будзе ажыццяўляцца праз Сеціва, а ўся інфармацыя аб пацыенце будзе захоўвацца ў электронным выглядзе, разам з рэнтген-здымкамі і дадзенымі лабараторных даследаванняў. Папяровыя амбулаторныя карты хворага мусяць сысці ў нябыт ужо праз два гады.
Аляксандр БУРАКОЎ




