28-02, 17:42

Стартаваў праект па ўзмацненні транспамежнай супрацы ў кіраванні воднымі рэсурсамі басейна ракі Заходні Буг

Праект разлічаны на 9 месяцаў і будзе здзяйсняцца ў рамках праграмы добрасуседства Еўрапейскага саюза “Польшча - Беларусь – Украіна”. З беларускага боку, апроч Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у праекце будуць задзейнічаныя навукоўцы-эколагі двух мясцовых універсітэтаў і размешчанага ў Мінску Інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.

Вынікам сумеснай працы павінна стаць стварэнне гідраграфічнай карты Буга, а таксама распрацоўка рэкамендацый аб далейшым супрацоўніцтве ў кіраванні воднымі рэсурсамі ў прыпамежным рэгіёне. На правядзенне мерапрыемстваў беларускай часткі праекту вылучаецца 62 тысячы еўра.
 

 

Павел БЯРОЗАВЫ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя