28 лютага адбылася сустрэча двух кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна.
“Нягледзячы на зняволенне і гора, якое напаткала Аляксандра Казуліна, ён не застаецца ў баку ад праблем краіны. Вядомыя палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў краіне, а таксама магчымыя варыянты развіцця падзей. Закраналася тэма сённяшняга стану дэмакратычных сіл і пошук новых магчымасцей для іх узмацнення”, - паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.
Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч дамовіліся і надалей працаваць сумесна дзеля будучага Беларусі.




