01-03, 10:27

У Гомелі будуць судзіць малявальшчыка свастыкі

28 лютага аддзел дазнання Навабеліцкага РАУС Гомеля накіраваў у суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовага жыхара, 1982 года нараджэння, які размалёўваў сцены будынкаў фашысцкай сімволікай. 

Як паведаміў начальнік аддзела дазнання райаддзела міліцыі Дзяніс Кот, гэты грамадзянін, раней двойчы судзімы, быў затрыманы 31 студзеня. "Каля рынку жанчына заўважыла маладога хлопца, які балончыкам на сцяне маляваў фашысцкую свастыку. Жанчына пайшла за ім. Ён накіраваўся да Дома культуры, сцены якога таксама размаляваў свастыкай і надпісамі, што распальваюць нацыянальную варожасць. Жанчына выклікала міліцыю, а хуліган у гэты час ужо размаляваў банкамат. Дарэчы, пад "малюнкамі" хлопец пакідаў нумар свайго тэлефона. На месцы здарэння ён і быў затрыманы", — сказаў Д.Кот.

Паводле слоў суразмоўцы, у дачыненні да маладога чалавека была распачата справа на падставе артыкула 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу або арышту на тры месяцы. //БелаПАН
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя