Па ўсім, яна будзе вельмі нагадваць канцэрты “За Беларусь!”. У межах акцыі “Мы - беларусы” па ўсёй краіне з сакавіка па верасень пройдзе больш за 50 канцэртаў.
Распачнецца ўсё 4 сакавіка ў Магілёве – канцэртамі Ірыны Дарафеевай. Увогуле пра новую ініцыятыву стала вядома выпадкова.
Першапачаткова Магілёўская абласная філармонія паведамляла пра звычайны чарговы гастрольны тур спявачкі. Але як высветлілася, па чарзе розныя беларускія гарады будуць аб’язджаць яшчэ ансамбль “Песняры”, Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі ды шмат якіх артыстаў.
Асноўнай падзеяй акцыі мусіць стаць гала-канцэрт “Мы – беларусы” каля абеліска “Мінск – горад-герой” 3 ліпеня.
А самыя апошнія і самыя маштабныя канцэрты адбудуцца на “Дажынках-2008”. Завершыцца акцыя 25 верасня гала-канцэртам у аэрапорце “Мінск-1”.
Аляксандр БУРАКОЎ




