03-03, 16:14

Верталёты будуць патруляваць дарогі

У Беларусі для кантролю за дарожным рухам з мая будзе прымяняцца верталётнае патруляванне. Аб гэтым сёння ў Мінску на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Паводле яго слоў, колькасць ДТЗ і цяжкасць іх вынікаў апошнім часам у рэспубліцы зніжаецца. У той жа час працягваецца тэхнічнае аснашчэнне органаў унутраных спраў, выкарыстоўваюцца як стацыянарныя, так і перасовачныя прыборы фота- і відэафіксацыі, паведамляе БелТА.

Сярод асноўных праблем, якія негатыўна адбіваюцца на бяспецы дарожнага руху, Уладзімір Навумаў назваў парушэнне хуткаснага рэжыму, невыкарыстанне святловяртальных элементаў, а таксама парушэнні на пешаходных пераходах. Сярод найбольш аварыйна-небяспечных трас ён назваў аўтадарогу Мар'іна Горка - Бабруйск і слуцкі напрамак.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя