03-03, 18:12

Жлобінскія вучні заплацяць за адукацыю

У школе № 11 Жлобіна праходзіць акцыя. З 12 лютага па 15 красавіка бацькі павінны здаць у школу грошы: за аднаго школьніка – 25.000 рублёў; за дваіх – па 20.000. За траіх вучняў трэба ўнесці па 15.000 рублёў.

Як паведаміў Рацыі Валерый Рыбчанка, бацька дваіх школьнікаў і лідэр мясцовых апазіцыйных камуністаў, такая ж самая акцыя праходзіць і ў другіх школах Жлобіна.

Інфармацыя аб разліковым рахунку і расцэнках на колькасць вучняў размешчана на інфармацыйнам стэндзе школы.

Цікава, што артыкул 49 Канстытуцыі гарантуе бясплатную агульную сярэднюю адукацыю.
 

 

Павел КАТВІЦКІ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя