Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі ўжо пачаў замену ў пунктах пропуску на мяжы штампаў, у тэкстах якіх былі дапушчаны граматычныя памылкі — “У выезде адказана”, на штампы з правільным напісаннем — “У выездзе адмоўлена”.
Але, паводле начальніка прэс-цэнтра памежнага ведамства Аляксандра Цішчанкі, у адзін момант зрабіць гэта не атрымаецца.
Цішчанка падкрэсліў, што камітэт нармальна адрэагаваў на крытыку з боку СМІ і прымае меры па выпраўленні памылкі, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што тэкст спецыяльнага штампа ў пашпарце зацверджаны пастановай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ад 22 снежня 2007 года.




