04-07, 09:48

Каля 500 тыс. чалавек прыйшлi ў Дзень Незалежнасцi на парад у Менск

Галоўнымi ўдзельнiкамi ўрачыстага шэсця традыцыйна сталi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны.

У парадзе ўзялi ўдзел каля 3 тыс. вайскоўцаў. Перад менчанамi i гасцямi беларускай сталiцы прайшоў 21 парадны разлiк, у складзе якога сваю страявую выпраўку прадэманстравалi выхаванцы Менскага сувораўскага ваеннага вучылiшча, вайскоўцы роты ганаровай варты Узброеных Сiлаў, 120-й гвардзейскай асобнай механiзаванай брыгады, курсанты i слухачы Ваеннай акадэмii Беларусi, воiны 86-й брыгады сувязi, транспартных войскаў i пагранiчнага камiтэта Беларусi, вайскоўцы сiлаў спецыяльных аперацый беларускай армii, унутраных войскаў i МНС. Была задзейнiчана сучасная ваенная тэхнiка Узброеных Сiлаў i ўзоры тэхнiкi перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. Сваё майстэрства ў складзе паветранага эшалона парада прадэманстравалi пiлатажныя групы "Крылы Беларусi" i "Белая Русь". Каля 4 тыс. чалавек узялi ўдзел у святочным тэатралiзаваным спартыўна-моладзевым шэсцi, паведамляе Звязда.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя