У палку міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама (былы АМАП) хутка будуць служыць жанчыны.
Паводле камандзіра палка палкоўніка Юрыя Падабеда, зараз вядзецца праца па наборы на службу ў полк жанчын, і ўжо ёсць кандыдаты. Спачатку плануецца прыняць на службу ў полк 10 жанчын. Прычым яны нароўні з мужчынамі будуць выконваць задачы па ахове грамадскага парадку, забяспечваць бяспеку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Так, напрыклад, здзяйсняць асабісты дагляд жанчын мужчыны не маюць права.
- Таму пры правядзенні масавых мерапрыемстваў прыцягваліся жанчыны з іншых падрадзяленняў міліцыі, у прыватнасці з пашпартна-візавай службы, але ўзровень іх спецыяльнай падрыхтоўкі пакідае жадаць лепшага, бо дагляд грамадзян - не асноўная іх задача.
Пры адборы кандыдатаў на службу ў полк жанчынам не будзе рабіцца паслабленняў, у тым ліку па фізічнай падрыхтоўцы, паведамляе БелТА. Падабед удакладніў, што набіраць на службу ў спецназ плануецца жанчын з ліку былых або дзеючых спартсменак.
Ён таксама распавёў, што ў цяперашні час у палку служыць адна жанчына-афіцэр на пасадзе псіхолага і некалькі працуюць на неаператыўных пасадах.




