10-03, 14:12

Мінчукі просяць забараніць рэкламу майстраў таро

Група жыхароў Мінска 10 сакавіка звярнулася ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт з патрабаваннем забараніць рэкламу экстрасэнсаў, астролагаў, і майстраў таро ў СМІ. 

Як паведаміў адзін з ініцыятараў стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі, 350 жыхароў Мінска, незадаволеных прапагандай акультных практык у СМІ, выказалі сваю пазіцыю, даслаўшы ў Мінгарвыканкам падпісныя лісты з патрабаваннем "забараніць рэкламу "экстрасэнсаў", "астролагаў", "майстраў таро" ў СМІ і не дапусціць эксперыментаў над духоўным і фізічным здароўем людзей".

- У звароце жыхары горада звяртаюць увагу на тое, што "ў нашай краіне існуюць абмежаванні на рэкламу такіх законных відаў дзейнасці, як, напрыклад, гандаль алкаголем ці тытунёвымі вырабамі, бо гэта шкодна для здароўя нацыі. Мы заяўляем, што ўцягванне ў акультызм прыносіць значна большую шкоду (як на душэўным, так і на фізічным узроўні). Усім вядомыя шматлікія негатыўныя прыклады ўплыву "шаптухаў", ці па-сучаснаму экстрасэнсаў, — пры першапачатковым уяўным паляпшэнні самаадчування далейшыя наступствы аказваюцца проста разбуральнымі для здароўя, — паведаміў Д.Садоўскі.

Збор подпісаў ажыццяўляецца ў межах кампаніі па барацьбе з акультызмам ў СМІ, якая пачалася ў снежні 2007 года, паведаміў БелаПАН Д.Садоўскі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя