Праваслаўныя вернікі ўступаюць у перыяд самага строгага - Вялікага - посту. Ён будзе доўжыцца сем тыдняў і завершыцца перад Вялікаднем, які сёлета прыходзіцца на 27 красавіка.
У першыя два і ў апошні дзень посту царква рэкамендуе наогул не есці, а ў астатні час трымацца ўмеранасці ў харчаванні, абыходзячыся без мяса, яек і малочных прадуктаў. У цяжарных жанчын, хворых і занятых цяжкай працай людзей пост можа быць не строгім.




