10-03, 16:16

Ватыкан асучасніў спіс смяротных грахоў

Праз паўтары тысячы гадоў Ватыкан вырашыў асучасніць спіс сямі смяротных грахоў, прыстасаваўшы яго да эпохі глабалізацыі. 

Як піша The Times, новы спіс апублікаваны ўчора ў ватыканскай газеце L'Osservatore Romano.

Да смяротных грахоў адносяцца забойства, выкарыстанне кантрацэптываў, аборт, ілжэсведчанне, шлюбная здрада і інш.

Епіскап Джанфранка Джыроці, кіраўнік Апостальскага пенітэнцыарыя - царкоўнага трыбунала, які адказвае ў Ватыкане за споведзь і адпушчэнне грахоў, падкрэсліў, што святарам неабходна прымаць да ўвагі "новыя грахі, якія з'явіліся на гарызонце чалавецтва ў сувязі з няспынным працэсам глабалізацыі".

Епіскап Джыроці паведаміў таксама, што да смяротных грахоў адносяцца наркотыкі і сацыяльная несправядлівасць, з-за якой узнікае галота. Па яго словах, у цэнтры ўвагі Ватыкана па-ранейшаму застаюцца два такіх смяротных грахі, як аборты, а таксама педафілія.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя