11-03, 14:39

У Гомелі свенцяць скрыжаванні

Па просьбе Гомельскай ДАІ сёння пратаіерэй Андрэй Бялянка асвяціў тры скрыжаванні. У ДАІ мяркуюць, што гэта дапаможа знізіць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у гэтых месцах.

Дзеля асвячэння былі абраныя адны з самых небяспечных скрыжаванняў у Гомелі. Напрыклад, ля прыпынку на вуліцы Лугавой рэгіструюць не толькі вялікую колькасць ДТЗ - тут звычайна прапаноўваюць свае паслугі мясцовыя прастытуткі.

Сам працэс асвячэння не заняў шмат часу. ДАІ на хвіліну перакрыла рух, а святар Андрэй Бялянка акрапіў святой вадой небяспечныя месцы.
 

 

Павел КАТВІЦКІ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя