Сёння Беларуская Асацыяцыя Журналістаў узнагародзіць пераможцаў творчага конкурсу “Вольнае слова”, які арганізацыя ладзіла цягам 2007 года. Паводле ўмоваў конкурсу, усе лаўрэаты атрымаюць грашовыя прэміі.
Сам конкурс “Вольнае слова” адбываўся ў два этапы. У ім узялі ўдзел каля трох дзесяткаў журналістаў, якія даслалі ў БАЖ каля 150 тэкстаў у розных жанрах.
Удзельнікі журы кажуць, што спосаб ацэнкі, якім яны карысталіся, дазволіў максімальна абстрагавацца ад асабістага стаўлення і сканцэнтравацца на перавагах альбо хібах журналісцкага твору. Кожны тэкст ацэньваўся па 5-бальнай шкале. Колькасць балаў, набраная конкурсным тэкстам, стала вызначальнай пры выбары пераможцаў у намінацыях:
Найлепшы інфармацыйны матэрыял - Зміцер Панямонаў (“Еўрапейскае радыё для Беларусі”)
Найлепшая аналітычная публікацыя - Валер Карбалевіч (“СНплюс. Свободные новости плюс”)
Лепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру - Сямён Печанко (“Наша Ніва”)
Намінацыя “Дэбют” - Зміцер Панкавец (“Наша Ніва”).







Каментары