У прэс-службах КДБ і МУС нічога не ведаюць пра лёс амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які быў затрыманы 12 сакавіка ў Мінску. Аднак па звестках Рацыі, юрыст знаходзіцца ва ўнутранай турме КДБ.
Гэтую інфармацыю не пацвярджае прэс-сакратар КДБ Валер Надтачаеў. Ён кажа, што пра лёс Эмануіла Зэльцэра яму нічога невядома. Калегі Надтачаева з Міністэрства ўнутраных справаў кажуць, што зараз прэс-служба займаецца высвятленнем гэтага пытання, але месцазнаходжанне Зэльцэра не называюць. Нічога невядома і пра прычыны затрымання амерыканскага грамадзяніна.
Раней факт затрымання Зэльцэра пацвердзіла амбасада Злучаных Штатаў. Вядома, што ў Мінску была затрыманая і сакратарка юрыста Уладлена Функ.




