18-03, 13:40

У Віцебску напісалі беларускую дыктоўку да 90-х угодкаў БНР

У сядзібе філіі Партыі БНФ у Віцебску сямёра сябраў абласной Рады ды іншыя ахвотныя ў межах агульнарэспубліканскай акцыі напісалі дыктоўку на беларускай мове. 

Старшыня абласной арганізацыі Кастусь Смолікаў, які выконваў ролю настаўніка, прапанаваў сваім калегам-аднадумцам той самы тэкст Францішка Багушэвіча, які пісалі 15 сакавіка на сядзібе ТБМ імя Францішка Скарыны ў Мінску амбасадары замежных дзяржаў. На пытанне, як мясцовыя актывісты здолелі напісаць дыктоўку са знакамітымі словамі: “Дзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве!..”, спадар Смолікаў з усмешкай адказаў:

- Не вельмі добра. Тут трохі цяжкаваты тэкст: такія абароты, шмат знакаў прыпынку...

Гэта была пакуль першая дыктоўка ў Віцебску. Сябры БНФ рыхтуюцца да іншых.

- Таксама падалі заяўку на нядзелю ў абласную бібліятэку, каб на паўгадзіны нам выдзелілі беларускую залу для правядзення дыктоўкі. У чацвер будзе пісаць моладзь БНФ, - паведаміў Рацыі Кастусь Смолікаў.

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя