20-03, 17:00

Віцебскім дэмакратам не дазволілі дыктоўку ў абласной бібліятэцы

Як паведаміў старшыня абласной суполкі Gартыі БНФ Кастусь Смолікаў, дырэктар абласной бібліятэкі імя Леніна Алzксандр Сёмкін адмовіў віцебскім месцічам у прадстаўленні залы для напісання 23 сакавіка дыктоўкі, прысвечанай юбілею БНР.

Пакуль адмова прагучала вусна, але адпаведны ліст будзе накіраваны заяўнікам. Цяпер кіраўніцтва віцебскай філіі шукае нейкае іншае прыдатнае памяшканне.

Старшыня абласной арганізацыі ТБМ імя Францыска Скарыны Іосіф Навумчык вырашыў сабраць на гэтую акцыю сябраў і калегаў да сябе ў кватэру. Дыктоўка адбудзецца яшчэ ў некалькіх месцах горада, у тым ліку і на вуліцы.

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя