21-03, 15:43

Дзеці з Беларусі будуць вывучаць польскую мову ў Саколцы

Адзінаццаць дзяцей дашкольнага ўзросту з Гродна будуць з 29 сакавіка вывучаць польскую мову і традыцыі ў дзіцячым садку у Саколцы.

Гэта - супольная ініцыятыва самакіравання ў Саколцы і польскага кансульства ў Гродне, паведаміў Рацыі намеснік бургамістра Саколкі Кшыштаф Шчэбёт.

Прычым яна скіраваная не толькі на дзяцей з Гродна польскага паходжання, але і ўсіх, хто зацікаўлены вывучэннем польскай мовы.

Валя ЛАЕЎСКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя