Супрацоўнікі беларускай міліцыі будуць дастаўляць п'яных грамадзян дадому за плату ў памеры 1 базавай велічыні. Такое новаўвядзенне плануецца ўкараніць у дзейнасць медыцынскіх выцвярэзнікаў Беларусі сёлета.
У далейшым МУС плануе ацаніць эфектыўнасць новай паслугі. Асноўным крытэрам адзнакі будзе колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах.
Зараз у краіне дзейнічаюць 26 выцвярэзнікаў. За 2007 год у іх пабывала больш 60 тыс. чалавек - прыкладна на 20 тыс. менш у параўнанні з 2006 годам. Кошт паслуг па выцвярэжанні ў спецустановах МУС вагаецца ад Br61 тыс. да Br105 тыс. у залежнасці ад рэгіёна. Тарыфы ўсталёўваюцца па рашэнні мясцовых органаў улады. Пры гэтым большасць кліентаў медвыцвярэзнікаў - з незабяспечаных пластоў насельніцтва. Асобным грамадзянам "удаецца" пабываць у такой ўстанове па 20 раз за год. //БЕЛТА




