Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi раiць вадзiцелям пакуль што не здымаць са сваiх аўтамабiляў зiмовыя шыны.
Як патлумачыў старшы iнспектар упраўлення ДАІ МУС краiны Фёдар Гулiцкi, ранняя вясна ўвяла ў зман многiх кiроўцаў. I яны паспяшалiся перайсцi на "лёгкi аўтаабутак". Аднак у апошнiя днi iстотна пахаладала, нярэдка выпадае снег. На беларускiх дарогах, звычайна ноччу i ранiцай, утвараецца галалёд. Для паспешлiвых вадзiцеляў транспартных сродкаў ён можа паднесцi непрыемныя сюрпрызы. Рызыка трапiць у аварыю для iх iстотна ўзрасла. Зразумела, што пераканаць гэтых кiроўцаў зноў "абуць" сваiх "жалезных коней" у зiмовыя шыны, даволi цяжка. А вось тым вадзiцелям, якiя яшчэ не паспелi "пераабуцца", спяшацца не трэба. Паводле слоў Фёдара Гулiцкага, адмовiцца ад зiмовых шынаў можна будзе толькi пасля таго, як сярэднясутачная плюсавая тэмпература паветра ў нашай краiне ўсталюецца на рысцы не нiжэйшай за 8 градусаў. //"Звязда"




