Падчас сённяшняй дыктоўкі ў ТБМ паэт сказаў ў інтэрв’ю Рацыі, што для яго гэта сімвалічны дзень разумення таго, што такое мова для народа, і жадання заклікаць іншых да таго ж.
“Пішуць многія людзі – і тыя, што добра ведаюць мову, і тыя, што не надта сябруюць з ёй. Але ўсё ж, калі яны прыйшлі на дыктоўку, значыць, адчулі неабходнасць пацверджання сваёй адданасці роднай, любай нашай мове”, - сказаў Генадзь Бураўкін.




