23-03, 17:28

Алесь Лагвінец пра дыктоўку: гэта акт нацыянальнай еднасці

Дарадца лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, палітолаг Алесь Лагвінец пісаў дыктоўку разам з 13-гадовым сынам Антосем, які сказаў Рацыі:

- Я прыйшоў таму што мне цікава, таму што гэта першая беларуская нацыянальная дыктоўка. Можа, у мяне будуць памылкі, але гэта не вельмі важна.

Алесь Лагвінец дадаў да словаў сына:

- Гэта акт нацыянальнай еднасці. Вельмі важна адчуць сябе беларусамі і адстойваць, шанаваць тое, што ўласціва нам, што ёсць часткаю нашай душы. Таму мы тут.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя