Глыбоцкія актывісты руху “За Свабоду” усталявалі шыльду ў гонар Клаўдзія Дуж–Душэўскага, палітыка, асветніка, дойліда, на вул.Горкага, 22 у Глыбокім.
Мясцовы краязнаўца Уладзімір Скрабатун знайшоў матэрыялы, якія сведчаць пра тое, што менавіта ў Глыбокім нарадзіўся будучы дзяржаўны сакратар БНР, аўтар эскіза бел-чырвона-белага сцягу як сімвала беларускай дзяржаўнасці. Аўтар шыльды – Аляксандр Мядзелец, паведаміла прэс-служба руху "За Свабоду".




