24-03, 16:18

Тэлеканал навін "Гродна Плюс" пачне вяшчанне ў канцы траўня

Новы тэлеканал навін "Гродна Плюс" пачне вяшчанне ў канцы траўня гэтага года, паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка.

Паводле яго слоў, штодзённыя навіны аб падзеях у Гродне будуць трансліравацца па кабельнаму тэлебачанню на канале "Наш горад". Цяпер ідзе конкурсны адбор журналістаў, фарміруецца штат дыктараў і іншых спецыялістаў.

Заснавальнік канала навін - гарвыканкам, ён жа будзе яго фінансаваць. Дырэктарам "Гродна Плюс" зацверджаны вядомы ў рэгіёне тэлерадыёжурналіст Аляксандр Ласмінскі, паведамляе БелТА.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя