27-03, 19:44

Армія прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці

У Беларусі праходзіць праверка баявой гатоўнасці воінскіх часцей ВПС і войскаў ППА, паведамілі o прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.

"У адпаведнасці з рашэннем камандуючага ВВС і войскамі ППА пачалася праверка баявой гатоўнасці воінскіх часцей забеспячэння камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны", - расказалі ваенныя.

У ходзе праводзімых мерапрыемстваў будзе ацэнены стан баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, узбраення і ваеннай тэхнікі воінскіх часцей, а таксама эфектыўнасць дзейнасці каманднага саставу па кіраванню падпарадкаванымі падраздзяленнямі.

Асобныя падраздзяленні адпрацуюць задачы па прыёму асабовага складу з запасу і тэхнікі з народнай гаспадаркі, правядуць зладжванне, зробяць марш у названыя раёны, дзе адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнню.

Цяпер асабовы склад пачаў выкананне мерапрыемстваў плана прывядзення ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, паведамілі ў Мінабароны. //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя