9 траўня ў Мінску праходзіць шэсце ветэранаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці, прысвечанае Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У калоне, якую традыцыйна ўзначальвае прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, - каля 6 тысяч чалавек. 48 ветэранаў едуць у адкрытых УАЗах, астатнія - ідуць пешкі.
Маршрут руху калоны таксама традыцыйны - каля 800 метраў па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, да Вечнага агню і манумента Перамогі, да якога будуць ускладзены вянкі, кветкі, паведамляе БелаПАН. З прамовай тут выступіць Аляксандр Лукашэнка. Па ходу руху ўдзельнікаў шэсця вітаюць школьнікі, жыхары і госці сталіцы. На тратуарах сабраліся тысячы чалавек.
Побач з прэзідэнтам ідуць яго сыны - Віктар і Дзмітрый. У калоне - вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы.




