10-05, 17:27

Лукашэнка: пераход школы на 11-гадовае навучанне пройдзе без праблем

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання сярэдняй школы ў ААТ “Айчына” Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

- Я школу ведаю. Пераход на 11-гадовую сістэму адукацыі ў сярэдніх школ не выкліча вялікіх праблем. Нам неабходна ўдасканаліць праграмы, але мы гэта хутка зробім. У крайнім выпадку, мы цягам года будзем даваць рэкамендацыі. Таму не трэба крычаць, што мы закапалі грошы на новыя падручнікі і праграмы. (…) За год мы распрацуем новыя праграмы, а цягам двух-трох гадоў спакойна памяняем падручнікі.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў гэтай сітуацыі галоўнае – своечасова спыніцца. // БелТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя