Замаразкі да 0 - мінус 4 градусаў чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі, паведамляке Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр.
У Мінску тэмпература паветра панізіцца да 0, у наваколлях сталіцы - да мінус 2 градусаў.
Гэта будзе другая хваля холаду ў Беларусі з пачатку траўня. Так, у шэрагу гарадоў краіны раніцай 7 траўня ўстаноўлена рэкордна нізкая для гэтага часу года тэмпература: у Магілёве мінус 2,1 градуса, Бабруйску - 2,3, Віцебску - 2,4. Гэта ніжэй за ранейшыя абсалютныя экстрэмумы холаду. // БелаПАН




