У нядзелю паэта там наведалі сябры “Маладога фронту”.
Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, нягледзячы на тое што некалькі дзён назад яму зрабілі апэрацыю на вока, Генадзь Бураўкін пачуваецца добра, бадзёра, смяецца з жартаў сябра Рыгора Барадуліна: “Зробяць аперацыю – станеш празорцам, Генадзь”.
“Ці хутка ж будзе перамога? – падчас размовы з маладафронтаўцамі ўздыхнуў спадар Генадзь. – Хачу яшчэ заспець, хоць крышку пабачыць перамены”.




