13-05, 01:29

Беларускія гарады-статысячнікі

У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перасягае 100 тыс. чалавек, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. 

Лідэрам з'яўляецца, вядома, сталіца. У Мінску на 1 студзеня гэтага года налічвалася 1 млн. 814,8 тыс. жыхароў. На другім месцы - Гомель (484,5 тыс.), на трэцім - Магілёў (370,6 тыс.). Далей ідуць іншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346,2 тыс.), Гродна (325,8 тыс.) і Брэст (314,8 тыс.).

У Бабруйску на 1 студзеня гэтага года пражывалі 218,4 тыс. чалавек, у Баранавічах - 168,3 тыс., у Барысаве - 149,8 тыс., у Пінску - 130,4 тыс., у Оршы - 122,6 тыс., у Мазыры - 111,9 тыс., у Салігорску - 101,1 тыс., у Наваполацку - 100,6 тыс. чалавек.

Крыху "недацягнулі" да 100-тысячнікаў гарады Маладзечна і Ліда (на 1 студзеня налічвалася адпаведна 98,4 тыс. і 95,7 тыс. жыхароў).

У Мінстаце адзначылі, што звесткі аб колькасці жыхароў прыводзяцца зыходзячы з колькасці насельніцтва, якое пастаянна пражывае на гэтай тэрыторыі. //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя