13-05, 19:35

У пракуратуры Мінска дапыталі каардынатара “Белсату”

У пракуратуру Мінска сёння выклікалі на допыт у якасці сведкі каардынатара тэлеканала "Белсат", сябру ўправы Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуарда Мельнікава. 

Допыт тычыўся "справы аб мультфільмах", на падставе якой 27 і 28 сакавіка ў кватэрах беларускіх журналістаў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. Допыт, які вёў следчы па асабліва важных справах Віктар Шабан, доўжыўся каля 40 хвілін.

Мельнікава распытвалі і пра яго прыналежнасць да “Белсату“. Ён паведаміў, што займаецца рэгістрацыяй прадстаўніцтва гэтага тэлеканалу ў Беларусі і робіць гэта тут афіцыйна. Мельнікаў таксама давёў следчаму, што не мае дачынення да справы Мультклубу.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя