14-05, 13:27

Кіраўнік "Гандлёвага цэнтру" Светлагорска трапіў у кардыялогію

Там Вячаслаў Гаравы знаходзіцца пад вартай міліцыі.

У мінулым месяцы Гаравы быў затрыманы ў сваім кабінеце, а ў яго кватэры праведзены ператрус. Затым паводле пастановы пракурора генеральны дырэктар быў арыштаваны на перыяд следства. А днямі В. Гаравы змешчаны ў кардыялагічнае аддзяленне Светлагорскай раённай бальніцы, дзе працягвае знаходзіцца пад міліцэйскай вартай.

Па якой прычыне арыштаваны генеральны дырэктар, праваахоўныя органы афіцыйна не паведамляюць. Неафіцыйныя звесткі аб прычынах арышту істотна адрозніваюцца. Паводле адных крыніцаў, В. Гаравога падазраюць у спробе даць хабар у 800 тысяч рублёў супрацоўніку інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду. Паводле іншых – В. Гаравы сам падазраецца ва ўзяцці хабару ў 15 тысяч даляраў. Да прызначэння на пасаду генеральнага дырэктара В. Гаравы працаваў у мясцовым райвыканкаме, выконваў кантрольныя функцыі за дзейнасцю прадпрымальнікаў.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Гандлёвы цэнтр" – буйнейшае гандлёвае прадпрыемства Светлагорска. Яго статутны фонд – 1.600.964.400 руб., доля дзяржавы ў ім – 44,72 працэнта. //Bulletinonline

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя