15-05, 01:25

Куды беларусы могуць ездзіць без візы

Грамадзяне Беларусі без віз, акрамя краін СНД, могуць наведваць такія дзяржавы, як Куба, Македонія, Малайзія, Манголія, Сербія, Чарнагорыя. Як расказалі ў Міністэрстве замежных спраў, узаемныя бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах Беларусь ажыццяўляе з Аргенцінай, Бразіліяй, Венгрыяй, В'етнамам, Індыяй, Іранам, Кітаем, Польшчай, Румыніяй, Славакіяй, Туркменістанам, Турцыяй.

Падпісаны і ў бліжэйшы час будуць ратыфікаваны беларускім парламентам пагадненні з Рэспублікай Карэя, КНДР, ПАР. Ужо ратыфікавана пагадненне з Венесуэлай. Прапрацоўваецца таксама магчымасць заключэння двухбаковых пагадненняў аб узаемных паездках з Інданезіяй, Катарам, Лаосам, Ліванам, ААЭ, Аманам, Уругваем. //БЕЛТА
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя