15-05, 15:38

У Гродне праходзіць сэмінар па праблеме гандлю людзьмі

Ён ладзіцца ў Гродзенскім аблвыканкаме. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі МУС Беларусі, Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі. 

Пра праблемы, узнятыя на семінары, распавяла супрацоўніца абласнога аддзялення Беларускага Чырвонага Крыжа Інэса Ларыёнава:

- Колькасць выяўленых пацярпелых не адлюстроўвае рэальных маштабаў праблемы. Не ўсе людзі ў сувязі са стыгмацыяй гэтай з’явы ў грамадстве звяртаюцца ў правахоўныя органы.

Падобныя семінары з удзелам прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа маюць прайсці ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Вацлаў ГАЛІМСКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя