Беларуска-нямецкі праекта “Беларусь – адкрыццё штодзённасці” закліканы спрыяць пашырэнню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэнню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Нямеччыне і рэалістычнага бачання Нямеччыны ў Беларусі.
У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-класы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.
Праект рэалізоўваецца Гродзенскім грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” у партнёрстве з Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (г. Ростак) і Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнбэрг).




