16-05, 15:31

"Мемарыял" заступіўся за Хурсіка

Секцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры выступіла з заявай "Свабоду Віктару Хурсіку!"

"Мы абураны незаконнымі затрыманнем і 15-суткавым арыштам вядомага беларускага журналіста і публіцыста Віктара Хурсіка. Гэта расправа за друкаванне праўды пра падзеі апошняй вайны, у тым ліку пра зверствы савецкіх партызанаў над мірнымі беларускімі грамадзянамі, як у вёсцы Дражна Стара-Дарожскага раёну 14 красавіка 1943 г.", - гаворыцца ў заяве.

І нагадваюцца падзеі, якія папярэднічалі затрыманню і аршыту Хурсіка: "Памяць 25 жыхароў вёскі была ўшанавана 19 красавіка 2008 г. усталяваннем і асвячэннем крыжа Св. Ефрасінні Полацкай – патронкі Беларусі. На жаль, гэты крыж быў дэмантаваны ўладамі, а ўдзельнікі ўшанавання памяці закатаваных беларусаў сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Трэба спыніць гэты прававы беспрадзел. Зараз не зморчны час сталінізму, а XXI стагоддзе".

"Мемарыял" патрабуе: патрабуе:

“Аднаўлення і паўторнага асвячэння крыжа Св. Ефрасінні Полацкай на могілках у в. Дражна Стара-Дарожкага раёну. Неадкладнага вызвалення Віктара Хурсіка. Спынення пераследу іншых удзельнікаў усталявання крыжу 19 красавіка 2008 г. Прыцягнення да адказнасці кіраўніцтва Стара-Дарожскага райвыканкаму, міліцыі, суду за грубейшыя парушэнні беларускага заканадаўства і здзеку над нацыянальнымі традыцыямі і народнай памяцю беларусаў. Мы звяртаемся да Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі з просьбай аб патрымцы гэтых законных патрабаванняў”.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя