16-05, 15:36

Зімоўскага звальняюць?

Як стала вядома Рацыі, у кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюцца змены. 

Верагодна, што старшыню гэтай структуры Аляксандра Зімоўскага вызваляць ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам на іншую. Ходзяць чуткі, што яго чакае міністэрскі фатэль.

Сярод пераемнікаў Зімоўскага фігуруюць яго намеснік Аляксандр Мартыненка, намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч і цяперашні кіраўнік ЗАТ “Другі нацыянальны канал” (АНТ) Рыгор Кісель.

Пакуль ні ў прэс-службе Лукашэнкі, ні ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя