Рэканструкцыя перасадачнага вузла "Кастрычніцкая - Купалаўская" Мінскага метрапалітэна павінна быць завершана да 1 верасня бягучага года. Такое даручэнне даў старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў сёння на пасяджэнні мэрыі.
Маючая адбыцца рэканструкцыя адзінага ў горадзе перасадачнага вузла накіравана, у першую чаргу, на павышэнне бяспекі і камфорту пасажыраў. Дзеючыя эскалатары эксплуатуюцца ўжо амаль чвэрць стагоддзя і сёння не спраўляюцца з пасажырапатокам, які ўзрос. Штодзень з першай веткі метро на другую перасаджваюцца амаль 130 тыс. чалавек.
У ходзе маючай адбыцца рэканструкцыі, якая пачнецца ў чэрвені, старыя тры стужкі эскалатара заменяць на новыя чатыры Крукаўскага завода (Украіна). Такія ж стужкі эксплуатуюцца ва ўкраінскім метро і добра сябе зарэкамендавалі. Гэта дасць магчымасць у гадзіну пік павялічыць прапускную здольнасць вузла на 8 тыс. чалавек. Пры гэтым перасовачныя лесвіцы заменяць, не пашыраюы дыяметр пераходнага тунэля, а за кошт змяншэння тэхналагічных частак эскалатарнай гаспадаркі. //БЕЛТА






