16-05, 16:58

З Пензенскай вобласці дэпартуюць беларускіх сектантаў

Сектантаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, сёння дэпартуюць з Пензенскай вобласці. Такое рашэнне прыняў Бекаўскі раённы суд Пензенскай вобласці. Дадому накіруюцца шасцёра беларусаў - гэта сям'я Вабішчэвіч з двума дзецьмі і дзве жанчыны ва ўзросце 38 год. 

Дарэчы, маці з двума дзецьмі з гэтай сям’і выйшлі на паверхню раней, а муж - толькі сёння раніцай.

Былых пустэльнікаў прызналі вінаватымі ў парушэнні рэжыму знаходжання ў Расіі.
Апрача дэпартацыі, суд пастанавіў таксама спагнаць штраф па 2,5 тысячы рублёў з кожнага з чатырох дарослых грамадзян.

Сёння ж пацвердзілася інфармацыя, што падчас знаходжання пад зямлёй памерлі дзве жанчыны, верагодна, адна з іх была грамадзянкай Беларусі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя