17-05, 10:29

У нядзелю чакаюцца моцныя навальнічныя дажджы

У гэтыя выхадныя дні на тэрыторыю Беларусі будуць паступаць больш цёплыя, але па-ранейшаму вільготныя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.

У суботу ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад 3 да 10 градусаў цяпла. Днём чакаецца 16-21 градус цяпла, на поўдні паветра прагрэецца да 23 градусаў.

У нядзелю пад уплывам атмасферных франтоў у многіх раёнах Беларусі пройдуць навальнічныя дажджы, на захадзе ў асобных раёнах яны будуць моцныя. Пры навальніцах парывы ветру дасягнуць 15-20 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 19-26 градусаў цяпла, на поўдні - да плюс 28 градусаў.

Аднак такое цёплае надвор'е пратрымаецца нядоўга. У панядзелак, 19 мая, пад уплывам халоднага атмасфернага фронту дзённая тэмпература паветра не перасягне 12-18 градусаў цяпла, і толькі на Гомельшчыне паветра прагрэецца да 23 градусаў. У паўночна-заходніх раёнах днём пахаладнее да 9-11 градусаў цяпла.

У аўторак зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начныя гадзіны будзе халаднавата: 3-8 градусаў цяпла, на поўдні да плюс 11 градусаў. Па поўначы краіны прагназуюцца слабыя замаразкі - ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў цяпла, на поўдні - да 22 градусаў.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя