30-06, 13:50

Заўтра – Будслаўскі фэст

На ўшанаванне абраза Маці Божай Будслаўскай у мястэчка Будслаў, што на рэчцы Сервач, у Мядзельскім раёне, штогод 1 ліпеня збіраюцца дзесяткі тысячаў паломнікаў з усяе Беларусі.

Базыліка за 500 гадоў існавання столькі перажыла, што кожны год да самога свята ўшанавання Святой Апякункі Беларусі дадаецца які небудзь юбілей. Так, сёлета адзначаецца дзесяцігоддзе каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Аўтобусная пілігрымка выправіцца 1 ліпеня а 17 й (кошт - 20 000 рублёў).

Каб узяць удзел у пілігрымцы, трэба папярэдне запісацца праз т.: (017) 203 65 41, 226 62 44.

Расклад урачыстасці

1 ліпеня

14.00-17.00 — сустрэча і прывітаньне пілігрымаў.
18.00 — св.Імша для пілігрымаў.
20.00 — св.Імша.
21.30 — Акафіст перад абразом Маці Божай. Спеў — хор Грэка каталіцкай царквы.
Праграма пакліканняў
23.00 — марыйныя Нешпары (ксяндзы салезіяне)
24.00 — працэсія са свечкамі, св.Імша (спеў — хор “Залатая Горка” і парафіі Яна Хрысціцеля ў Серабранцы).

2 ліпеня

2.00 — праграма для моладзі (намётавы гарадок. Старажытныя танцы — моладь з кафедры і гурт “Небасхіл”).
2.00 — св.Імша паводле грэка каталіцкага абраду.
4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту (у базыліцы).
5.30 — гадзінкі да Маці Божай (па польску; спеў — пілігрымы).
6.00 — св.Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бернардыны. Спеў — хор “Голас душы”).
7.30 — святы Ружанец.
8.30 — св.Імша (па-польску; спеў — хор Polonez).
10.00 — каментар.
10.30 — св.Імша (спеў — хор Gloria).
Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраменту, працэсія.
Te Deum laudamus.
13.00 — св.Імша (па-польску). //"Наша ніва"
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя