ДАІ і камунальныя службы горада прыступілі да ачысткі горада ад непрыдатных аўтамабіляў.
Праца ладзіцца на падставе рашэння Мінгарвыканкама "Аб арганізацыі працаў па вызначэнні ўласнікаў кінутых ці іншым чынам пакінутых тымі транспартных сродкаў і прызнання транспартных сродкаў нічыйнымі", піша "Інтэрфакс".
Арганізацыям Мінска, якім зямельныя ўчасткі дадзены ў карыстанне, уласнасць, арэнду для эксплуатацыі і абслугоўвання жылых дамоў, рэкамендавана ладзіць абследаванні замацаваных тэрыторый з мэтай выяўлення кінутага, доўгі час неэксплутаванага, разкамплектаванага транспарту.
Пры немагчымасці вызначэння ўласнікаў кінутых транспартных сродкаў працоўная група адміністрацыі раёна падае зыскавую заяву ў суд аб прызнанні кінутых транспартных сродкаў нічыйнымі з мэтай далейшай перадачы апошніх у камунальную ўласнасць Мінска.
Жыхары сталіцы, у якіх ёсць непрыдатныя аўтамабілі, могуць не чакаць ДАІ і камунальныя службы, а самастойна здаць іх на ўтылізацыю. Як паведамілі ў ДАІ Мінска, "жалеззе прымаюць на палігонах цвёрдых бытавых адкідаў "Паўночны", "Прудзішча" і "Новы Трасцянец". Для таго, каб самастойна ўтылізаваць аўтамабіль, прыватная асоба мусіць зняць яго з уліку ў ДАІ і падаць заяву ў ЖЭС аб вывазе на сметнік.
У ДАІ таксама паведамілі, што "аснову сталічнага жалеззя складаюць "Жыгулі", "Запарожцы". "Масквічы" 20-30-гадовай даўніны. Але ёсць і імпартныя аўтамабілі, увезеныя ў краіну на пачатку 90-х", паведамляе Інтэрфакс






