Грамадзянка Украіны спрабавала нелегальна перавезці праз беларуска-ўкраінскую мяжу ўласнае дзіця, схаваўшы яго ў аўтамабілі пад адзеннем.
Як паведамілі ў Гомельскім пагранатрадзе, жанчына была затрымана 29 чэрвеня. Дзяўчынку сямі гадоў памежнікі знайшлі пры надглядзе аўтамабіля — яна была схавана пад рэчамі і адзеннем за вадзіцельскім сядзеннем. Маці дзяўчынкі патлумачыла, што ў дзіцяці няма пашпарта, таму яна вырашыла незаконна перавезці яе на тэрыторыю Расіі транзітам па Беларусі.
Жанчына і яе спадарожніца — грамадзянка Расіі аштрафаваны на 20 базавых велічынь кожная. Расіянку адпусцілі, а маці і дачка перададзены памежнікам Украіны, паведамляе БелаПАН.







Каментары