стужка навінаў

У Брэсце ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя "Стары горад"

Шабліст Аляксей Ліхачэўскі ўвайшоў у дваццатку мацнейшых на этапе юніёрскага Кубка свету

С.Багданкевіч: “Трэба браць крэдыты”

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец прызначаны членам Савета Рэспублікі

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да гамяльчаніна, які праводзіў на даму незаконныя валютныя аперацыі

Чэшскае кіраўніцтва падзяліла абавязкі на перыяд старшынства ў Еўрасаюзе

Арэнда жылля ў Менску патаннела з-за зніжэння попыта

Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе

Нацбанк павысіў цэны на каштоўныя металы

Каманда Беларусі выйграла ў нямецкіх хакеістаў на Калядным турніры

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся за снежань на 582 мільёна даляраў

01-07, 18:29

Архіепіскап Кандрусевіч заклікаў маліцца за візіт у Беларусь Папы Рымскага

Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў удзельнікаў урачыстасцей у Будславе маліцца за візіт Бенедзікта XVІ у Беларусь.

"Мы ўжо доўга, вельмі доўга чакаем Папу. Я заклікаю вас да малітвы ў інтэнцыі візіту Святога Айца на Беларусь. Няхай гэтая просьба будзе яшчэ адной інтэнцыяй вашага пілігрымавання",
- гаворыцца ў звароце да пілігрымаў кіраўніка Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
У ім адзначаецца, што 29 чэрвеня Папа Рымскі Бенедзікт XVI уручыў Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу палій - сімвал асаблівага служэння пастыра, які на сваіх плячах нясе аблудную авечку. У час цырымоніі пантыфік адзначыў, што Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, Яго Высокапраасвяшчэнства Кардынал Тарчызіо Бертоне вярнуўся з Мінска "натхнёны і поўны захаплення"
Як паведамлялася, 1-2 ліпеня ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна пройдуць урачыстасці, прысвечаныя 10-годдзю каранацыі Будслаўскага абраза Божай Маці, што лічыцца заступніцай Беларусі. Чакаецца прыбыццё тысяч пілігрымаў з розных рэгіёнаў рэспублікі, краін блізкага і далёкага замежжа. Многія з іх здзейснілі доўгі пешы шлях да рэліквіі. Службы адправяць прадстаўнікі каталіцкага духавенства з розных епархій.
Асаблівасцю ўрачыстасцей у гэтым годзе з'яўляецца новая малітва "Пад покрыва", якая прагучыць у ноч з 1 на 2 ліпеня. Тэкст малітвы быў знойдзены ў кнізе Эліўтары Зелянкевіча - першай кнізе пра Будслаў, напісанай у другой палавіне XVIII стагоддзя.
У 2007 годзе ў пілігрымцы ў Будслаў прынялі ўдзель амаль 30 тыс. католікаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.
Будслаўскі абраз Божай Маці - адзін з найбольш шанаваных абразоў каталіцкай царквы і славіцца шматлікімі цудамі. Паводле некаторых звестак, цудоўнае яўленне Маці Божай айцам-бернардзінцам адбылося ў Будславе яшчэ ў 1588 годзе. Першым уладальнікам абраза быў мінскі ваявода Ян Пац, які перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Гэты абраз ён атрымаў у час сваёй пілігрымкі ў Рым у 1598 годзе з рук Папы Рымскага Клімента VIII. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расійскай імперыяй у 1654-1667 гадах абраз часова быў вывезены ў Беласток. Да канца ХІХ стагоддзя вядомасць абраза зменшылася, але з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ўшанаванне зноў стала адраджацца.

У гісторыі сучаснай Беларусі ўпершыню пілігрымка да Будслаўскага абраза Божай Маці была афіцыйна дазволена ў 1992 годзе. У 1991-1992 гадах абраз быў рэстаўрыраваны, а 2 ліпеня 1998 года - каранаваны. Абраз лічыцца ў вернікаў цудатворным, штогод да яго ідуць памаліцца пілігрымы з розных краін свету, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя