Слонімскі раённы суд цалкам адхіліў зыск лекаркі-стаматолага Наталлі Кіман да журналіста недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Сяргея Васільева. Такое рашэнне агучыла сёння суддзя Наталля Радзівонік.
Нагодай для зыску стаматолага паслужыў артыкул Сяргея Васільева “Выдалены зуб амаль не стаў прычынай смерці, у якім журналіст распавёў пра гісторыю хваробы жыхаркі Слоніма Галіны Мароз, якая ледзьве не памерла пасля таго, як Наталля Кіман выдаліла ёй зуб.
Пасля з’яўлення публікацыі доктарка накіравала ў суд зыск аб абароне гонару, годнасці , прафесійнай рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды на суму 10 мільёнаў рублёў.На думку Сяргея Васільева патрабаванні лекаркі былі цалкам неабгрунтаваныя перш за ўсё таму, што афіцыйная экспертыза прызнала яе прафесійную памылку.
Наталля Кіман, не задаволеная рашэннем суда, збіраецца абскарджваць яго ў вышэйшай інстанцыі, якой з’яўляецца Гродзенскі абласны суд. У сваю чаргу калектыў “Газэты Слонімскай” вітае рашэнне раённага суда і ніякім чынам не звязвае выпадак з праблемамі, што напаткалі выданне напярэдадні, а гэта паміж іншым пазбаўленне юрыдычнай адрэсы і цяжкасьці з распаўсюдам.
Радыё Рацыя







Каментары